Сёння беларускасць, беларуская мова, гісторыя, культура ў цэлым...

Сёння беларускасць, беларуская мова, гісторыя, культура ў цэлым - гэта не прастора жыццядзейнасці грамадства, а прытулак для ўсіх тых, каму няўтульна без апранахі культуры. У звязку з апошнім цікава адзначыць, што сярод тых, хто сёння актыўна і апантана працуе ў нацыянальнай культуры на карысць беларушчыны, зусім няшмат этнічна чыстых беларусаў. Гэты факт можна трактаваць па-рознаму, але з майго меркавання, дык ён найперш сведчыць аб тым, што да беларускай ідэі далучаюцца не столькі з-за этнічнай ідэнтычнасці, колькі дзеля таго, каб быць улучаным у рэальныя справы рэальнай культуры. А калі выславіцца меньш дэлікатна, дык давядзецца прызнаць, што ў беларускую культурную Правінцыю ўцякаюць адусюль не столькі дзеля яе самой, колькі дзеля таго, каб тут схавацца ад сітуацыі татальнага Нідзе і Ніхто, бо раскіданы выбухам камунікацый па ўсім свеце чалавек сёння анталагічна можа сабрацца ў адно цэлае толькі ў дыскурсе ідэнтыфікацыі сябе з тым ці іншым культурным кодам...

(В. Акудовіч)
0
У записи 1 лайков,
0 репостов.
Эту запись оставил(а) на своей стене Юлия Измайлова

Понравилось следующим людям