Ты, што пакрыўдзіць пасмеў чалавека, Боль і пакуты...

Ты, што пакрыўдзіць пасмеў чалавека,
Боль і пакуты зняважыўшы смехам;
Блазны твае адгукнуцца брэхам,
Праўду і крыўду мяшаючы ў здзеку;

Маеш гурму падхаімаў, ахову,
Узнагароды, парртэты, парады;
Хтосьці табе пакланяецца, рады,
Што яшчэ адзін дзень перажыў паспяхова...

Не расслабляйся! Паэт не забудзе.
Можаш забіць яго - з'явіцца новы.
Ён захавае ўсе ўчынкі і словы.

Лепш бы ты выбраў світанак зімовы,
Сук і пятлю ў справядлівыя суддзі.

Чэслаў Мілаш, 1950.
Пераклаў Андрэй Хадановіч.
0
У записи 1 лайков,
0 репостов.
Эту запись оставил(а) на своей стене Зореслава Каминская

Понравилось следующим людям